Лабораторные работы

Тэмы лабараторных работ
(Лабараторныя работы)
1. Азначэнне дысцыпліны. Задачы лясной таксацыі. Сувязь з іншымі дысцыплінамі лесагаспадарчага профілю.
2. Аб’екты і метады лясной таксацыі.
3. Гісторыя ўзнікнення, станаўлення і перыяды развіцця лясной таксацыі як асобнай дысцыпліны. Сучасны этап развіцця лясной таксацыі.
4. Паняцце вымярэнняў і назіранняў як асновы для збору лесаводчай інфармацыі. Вымяральныя шкалы. Метрычная і брытанская сістэмы вымярэнняў. Адзінкі вымярэнняў асноўных таксацыйных паказчыкаў.
5. Лесатаксацыйныя мерныя вілкі, пераліковыя шаблоны і іншыя інструменты для вымярэння дыяметраў дрэў і нарыхтаваных лесаматэрыялаў. Тыпы мерных вілак. Патрабаванні да якасці мерных вілак.
6. Схема пабудовы, тэхніка вымярэнняў вышынь дрэў па трыганаметрычным прынцыпе. Прыклады вышынямераў, канструкцыя якіх заснавана на трыганаметрычным прынцыпе.
7. Схема пабудовы, тэхніка вымярэнняў вышынь дрэў па геаметрычным прынцыпе. Прыклады вышынямераў, канструкцыя якіх заснавана на геаметрычным прынцыпе.
8. Аптычныя вышынямеры. Сучасныя аптычныя і ультрагукавыя вышынямеры вытворчасці кампаній Haglof, SUUNTO і інш.
9. Сучасныя лесатаксацыйныя інструменты (узроставыя, прыроставыя свёрдлы (бурава), вышынямеры, мерныя вілкі, ультрагукавыя дальнямеры і інш.) вытворчасці кампаній Haglof, SUUNTO і інш.
10. Прылады і інструменты для вымярэння сумы плошчаў сечываў дрэвастою. Паўнатамер Бітэрліха, таксацыйны прыцэл (прызма) Анучына. Тэхніка вымярэнняў. Універсальны прыбор – люстэркавы рэласкоп Бітэрліха. Канструкцыя, прызначэнне прыбора.
11. Форма падоўжных (продольных) сечываў драўняных ствалоў і метады яе вывучэння.
12. Выкарыстанне законаў механікі і фізікі для абгрунтавання і вывучэння формы драўняных ствалоў.
13. Форма папярочных сечываў драўняных ствалоў і метады яе вывучэння.
14. Асноўныя накірункі вывучэння формы драўняных ствалоў і іх частак. Непасрэднае даследаванне выгляду ўтваральнай (образующей) драўнянага ствала з устанаўленнем яе ўраўнення.
15. Прымяненне стэрэаметрычных формул для вызначэння аб’ёмаў драўняных ствалоў і іх частак. Простая формула пасярэдняга сечыва.
16. Прымяненне стэрэаметрычных формул для вызначэння аб’ёмаў драўняных ствалоў і іх частак. Складаныя секцыйныя формулы пасярэдніх сечываў.
17. Дакладнасць вызначэння аб’ёмаў драўняных ствалоў і іх частак на аснове стэрэаметрычных формул.
18. Уплыў памылак у вымярэннях дыяметра і вышыні на дакладнасць вызначэння аб’ёму ствала дрэва.
19. Фізічныя метады вызначэння аб’ёму драўніны. Ксіламерычны метад.
20. Фізічныя метады вызначэння аб’ёму драўніны. Вагавы (весовой) (альбо гідрастатычны) метад.
21. Каэфіцыенты формы драўнянага ствала і заканамернасці іх змянення.
22. Відавыя лікі і заканамернасці іх змянення. Узаемасувязі відавых лікаў з каэфіцыентамі формы і вышынямі дрэваў.
23. Вызначэнне аб’ёму ствала растучага дрэва.
24. Масавыя табліцы аб’ёмаў і збегу драўняных ствалоў. Агульная ацэнка масавых табліц.
25. Аб’ёмныя табліцы па дыяметры, вышыні і каэфіцыенце формы ствала (табліцы Шыфеля, Мааса і інш.). Тэхніка выкарыстання, практычнае значэнне і дакладнасць вызначэння запасаў дрэвастояў.
26. Аб’ёмныя табліцы па дыяметры і вышыні, тэхніка выкарыстання, практычнае значэнне і дакладнасць вызначэння запасаў дрэвастояў.
27. Аб’ёмныя табліцы па разрадах вышынь, тэхніка выкарыстання, практычнае значэнне і дакладнасць вызначэння запасаў дрэвастояў.
28. Метады складання табліц аб’ёмаў і збегу драўняных ствалоў.
29. Складанне табліц аб’ёмаў драўняных ствалоў па разрадах вышынь.
30. Мадэляванне ўтваральнай (образующей) дрэвавага ствала з дапамогай сплайн-функцыі.
31. Класіфікацыя прыросту ствала дрэва і дрэвастою па таксацыйных паказчыках.
32. Вызначэнне абсалютнай велічыні прыросту ствала дрэва па дыяметры.
33. Суадносіна паміж бягучым і сярэднім прыростамі па аб’ёме ствала дрэва.
34. Вызначэнне абсалютнай велічыні бягучага прыросту па аб’ёме ствала ссечанага дрэва на аснове простай формулы пасярэдняга сечыва.
35. Вызначэнне абсалютнай велічыні бягучага прыросту па аб’ёме ствала ссечанага дрэва на аснове складанай секцыйнай формулы пасярэдніх сечываў.
36. Вызначэнне бягучага прыросту па аб’ёме ствала растучага дрэва.
37. Вызначэнне адноснай велічыні (у працэнтах) прыросту па аб’ёме ствала растучага дрэва.
38. Вызначэнне адноснай велічыні (у працэнтах) прыросту па аб’ёме ствала растучага дрэва спосабам «па адносным дыяметры» (спосаб Прэслера).
39. Ацэнка дакладнасці вызначэння велічыні бягучага прыросту па аб’ёме ствала для ссечаных і растучых дрэў.
40. Аналіз ходу росту ствала дрэва.
41. Класіфікацыя лясной прадукцыі.
42. Збег ствала і яго ўплыў на аб’ём бервяна.
43. Характарыстыка асноўных круглых дзелавых лесаматэрыялаў хвойных парод (згодна з СТБ 171 1–2007).
44. Характарыстыка асноўных круглых дзелавых лесаматэрыялаў ліставых парод (згодна з СТБ 1712–2007).
45. Тэхнічныя ўмовы і патрабаванні да якасці дроў (згодна з СТБ 1510–2004).
46. Тэхніка абмеру круглых лесаматэрыялаў і вызначэнне іхняга аб’ёму па індывідуальным спосабе (спосаб паштучнага абмеру і ўліку) (ДАСТ 2292–88, СТБ 1667-2012). Табліцы ДАСТ 2708–75.
47. Змест, прызначэнне табліц аб’ёмаў круглых лесаматэрыялаў (табліцы ДАСТ 2708–75) і методыка іх складання.
48. Тэхніка абмеру і вызначэння аб’ёму нарыхтаваных дроў і дзелавых лесаматэрыялаў па геаметрычным спосабе (ДАСТ 2292–88).
49. Правіла ўкладкі, абмеру і ўліку дроў. Паняцце каэфіцыента поўнадраўнянасці (полнодревесности). Знаходжанне (удакладненне) значэння каэфіцыента поўнадраўнянасці.
50. Вызначэнне аб’ёму нарыхтаваных пілаваных, коланых і габляваных лесаматэрыялаў.

Адрес

220006, г.Минск ул.
Свердлова, 13а

Телефон

(8-017) 322-98-43

E-mail

fi@belstu.by